«Час!» (вірш Янки Купали на честь проголошення БНР)
Тема цієї статті може не відповідати загальним критеріям значущості Вікіпедії. (серпень 2023) |
Цю статтю запропоновано перенести до Вікіджерел згідно з правилом «Вікіпедія — не колекція посилань, зображень чи мультимедійних файлів». Якщо стаття не є збіркою матеріалів в оригінальному й незміненому вигляді чи переписана в енциклопедичну статтю, то можна прибрати це повідомлення. При перенесенні тексту, будь ласка, переконайтеся, що матеріал відповідає основним правилам Вікіджерел. |
Час | ||||
---|---|---|---|---|
білор. Час | ||||
Жанр | вірш | |||
Автор | Янка Купала | |||
Мова | білоруська | |||
Написано | 1918 | |||
| ||||
«Час!» — вірш білоруського поета Янки Купали написаний наприкінці 1918 року на честь проголошення Білоруської Народної Республіки
Час склікаці ўжо грамаду
На вялікую нараду,
На вялікі сход!
Хай рассудзіць, хай разважа,
Слова цвёрдае хай скажа,
Скажа сам народ!
Як жыць мае, пажываці
Ў родным краю, ў роднай хаце,
Як заводзіць лад:
Ці жыць далей у няволі,
Ці разжыцца новай доляй,
Новы ўзнесць пасад.
Доўга людзі ўдзень блудзілі,
Крыўду, слёзы, кроў пладзілі,
Ўсё не ўмелі жыць,—
А сягоння ўжо не тое,—
Ўсходзе сонца залатое
Роўна ўсім свяціць.
Ходзіць ходырам свет цэлы,
Смела ў бітву йдзе нясмелы,
Ў бой за лепшы час.
Дык і нам цапы і косы
Час браць з вышак, покі росы
Воч не згрызлі ў нас.
Хай званы зазвоняць з жарам,
Хай музыка ў струны ўдара!
Гэй, паўстань, народ!
За сябе сам пастаяці
І за Бацькаўшчыну-маці
Йдзі, народ, на сход!
Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т.4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл. Крыніца: скан